Расія ўначы атакавала Кіеў і вобласць. Ёсць загінулыя

Галоўнае
Фото: ГСЧС Украины

Расія сёння ўначы нанесла ўдар па Кіеве. Была таксама атакаваная Кіеўская вобласць.

У сталіцы Украіны налічваецца ўжо 8 загінулых і 33 пацярпелыя.

У Святошынскім раёне ёсць пападанне на тэрыторыі прамысловага аб’екта. Лакалізаваныя пажары ў двух складскіх памяшканнях плошчай 500 і 1000 кв. м. У іншым месцы паражаны яшчэ адзін буйны склад.

У Саломенскім раёне ў жылой 9-павярхоўцы разбураныя 8 і 9 паверхі. Пашкоджаныя медыцынскія ўстановы.

У Дарніцкім раёне паражаны яшчэ адзін склад.

Польшча сёння падымала ў паветра знішчальнікі і павышала гатоўнасць СПА ў сувязі з прымяненнем РФ дальнабойных сродкаў паражэння.

Дапоўнена

Колькасць загінулых вырасла да 12 чалавек. Пацярпелі 34 чалавекі. Ратавальнікі працягваюць працаваць на месцах удараў.

Паводле даных Паветраных сіл УСУ, Расія сёння прымяніла па Кіеве балістычныя ракеты розных тыпаў, 36 крылатых ракет Х-101/Іскандэр-К/Х-59, восем крылатых ракет “Калібр”, два баражыруючыя боепрыпасы “Бандэроль”, а таксама 168 ударных дронаў.

Украінскай СПА ўдалося збіць або падавіць 31 крылатую ракету Х-101/Іскандэр-К/Х-59, восем “Калібраў”, дзве “Бандэролі” і 145 ударных беспілотнікаў.

Зафіксаваныя пападанні ў 28 лакацыях, а таксама падзенні абломкаў у двух месцах.

Расія ўначы атакавала Кіеў і вобласць. Ёсць загінулыя
Фота: ДСНС Украіны
Расія ўначы атакавала Кіеў і вобласць. Ёсць загінулыя
Фота: ДСНС Украіны
Расія ўначы атакавала Кіеў і вобласць. Ёсць загінулыя
Фота ДСНС Украіны

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.