Беларускія экспарцёры змогуць разлічваць на большы памер кампенсацыі пры ўдзеле ў выставах за мяжой. Сёння падпісаны ўказ «Аб стымуляванні ўдзелу ў міжнародных спецыялізаваных выставах (кірмашах)».
Цяпер максімальны памер кампенсацыі выдаткаў на ўдзел у спецыялізаваных выставах (кірмашах) за мяжой складзе 500 базавых велічынь. Ён павялічаны ўдвая.
Таксама экспарцёр зможа атрымаць кампенсацыю не за адну, а за дзве выставы, калі яны праводзіліся ў розных краінах.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
