Украінскія дэпутаты падтрымаюць ініцыятыву аб прысваенні звання Героя Украіны іншаземцам

Галоўнае
Верховная Рада Украины. Фото: Facebook

Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў пра вынікі пасяджэння міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны. Паводле яго слоў, украінскія дэпутаты падтрымаюць некалькі ініцыятыў, звязаных з беларусамі.

У прыватнасці, парламентарыі заканадаўча падтрымаюць ініцыятыву Веранікі Яновіч, удавы беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава, які загінуў ва Украіне. Нагадаем, гаворка ідзе пра магчымасць прысвойваць званне Героя Украіны іншаземцам і асобам без грамадзянства.

Дэпутаты таксама маюць намер далучыцца да нямецка-швейцарскай ініцыятывы «Хросныя палітвязняў Беларусі».

Акрамя таго, украінскія парламентарыі плануюць удзельнічаць у беларуска-ўкраінскіх ініцыятывах, у тым ліку ў Форуме Астрожскіх. Таксама яны маюць намер падтрымаць грамадскую ініцыятыву аб ўсталяванні бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі.

Паводле слоў Лябедзькі, украінскія дэпутаты працягнуць падтрымліваць інтэграцыю беларусаў, якія пражываюць ва Украіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.