Завочны суд над каліноўцамі пачынаецца сёння

Галоўнае
Коллаж: "Вясна"

20 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца завочны суд над пяццю прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Па справе праходзяць Мікалай Бойка, Юрый Макітаў, Наталля Нікіціна, Крысціна Станкевіч і Міхаіл Чупрынскі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ім выстаўленыя абвінавачанні па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:

  • удзел у злачыннай арганізацыі (арт. 285),
  • змова з мэтай захопу ўлады (арт. 357),
  • удзел у экстрэмісцкім фарміраванні (арт. 361-1),
  • удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, а таксама вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу (арт. 361-3),
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4),
  • праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-5),
  • удзел у тэрарыстычнай арганізацыі (арт. 290-5).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.