Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн прыляцеў з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго сустракаў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, які курыруе прамысловасць.
Акрамя таго, сустракаць госця ў аэрапорт прыехалі прадстаўнікі МЗС, “Беллегпрама” і іншых ведамстваў.
Перамовы з Лукашэнкам запланаваныя на заўтра, а сёння прэзідэнт М’янмы возьме ўдзел у бізнес-форуме.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
