Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі ў пятніцу і суботу

Навіны
Фото: Reform.by

У бліжэйшыя дзве ночы ў Беларусі чакаюцца замаразкі. Пра гэта папярэдзілі сіноптыкі.

“Ноччу 24 красавіка (пятніца) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца замаразкі 0… -3°С. Ноччу 25 красавіка (субота) у многіх раёнах Віцебскай вобласці чакаюцца замаразкі 0… -3°С”, – гаворыцца ў паведамленні.

Заўтра надвор’е Беларусі будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і халодная паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень +8… +14°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.