Селіверстаў заклікаў беларускія прадпрыемствы больш актыўна ўдзельнічаць у расійскіх нацпраектах

Навіны
Фото: посольство Беларуси в России

Новы пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў правёў пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў РФ.

Як паведамілі ў пасольстве, Селіверстаў адзначыў рост паставак у Расію ў мінулым годзе на 4,6%. Паводле яго слоў, добрая дынаміка назіралася ў экспарце сельскагаспадарчай прадукцыі, а прамысловыя прадпрыемствы “праселі”.

Пасол таксама назваў задачы на 2026 год:

  • актывізацыя ўдзелу ў расійскіх праграмах з дзяржаўнай падтрымкай і нацыянальных праектах;
  • развіццё сумесных вытворчасцей і прамысловай кааперацыі ў высокатэхналагічных сферах, імпартазамяшчэнне;
  • узаемадзеянне з расійскімі партнёрамі па выключэнні стварэння дублюючых (залішніх) вытворчасцей у Саюзнай дзяржаве;
  • наладжванне сістэмнай працы з расійскімі дзяржаўнымі карпарацыямі;
  • стварэнне новых і развіццё дзеючых мультыбрэндавых цэнтраў продажу і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ў расійскіх рэгіёнах;
  • павышэнне эфектыўнасці стратэгій рэалізацыі тавараў (нарошчванне прамых паставак, адыход ад пасярэдніцкіх структур);
  • далейшае пашырэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Падчас пасяджэння асаблівая ўвага была нададзена працы па зніжэнні складскіх запасаў і разгрузцы складоў суб’ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў у Расіі. Нагадаем, у студзені складскія запасы беларускай прамысловасці перавысілі 12 млрд рублёў. За месяц яны выраслі на 800 млн рублёў.

“Падрабязна разгледзелі планаваныя змены ў расійскім заканадаўстве, абмяняліся меркаваннямі аб гатоўнасці нашых прадпрыемстваў да ўвядзення ў Расіі сістэм маркіроўкі шэрагу тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі”, — дадалі ў пасольстве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны