FIDE зняла ўсе абмежаванні з беларускіх шахматыстаў

Галоўнае
Фото: Unsplash.com

Міжнародная шахматная федэрацыя (FIDE) зняла ўсе абмежаванні з Беларускай федэрацыі шахмат.

Савет FIDE растлумачыў, што дзейнічае ў адпаведнасці з рэкамендацыямі МАК аб зняцці абмежаванняў з беларускіх спартсменаў.

«У адпаведнасці з гэтай рэкамендацыяй Савет FIDE пастанавіў, што ўсе абмежаванні, раней накладзеныя на Беларускую шахматную федэрацыю, здымаюцца. У выніку беларускія шахматысты і афіцыйныя зборныя будуць удзельнічаць у спаборніцтвах FIDE пад дзяржаўным сцягам Беларусі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

Першымі турнірамі, на якіх беларускія шахматысты змогуць выступіць пад дзяржаўным сцягам, стануць Шахматная алімпіяда FIDE сярод людзей з інваліднасцю 2026 года і Сусветная шахматная алімпіяда FIDE 2026 года, якія пройдуць у верасні ў Самаркандзе (Узбекістан).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.