Савет міністраў пастановай №223 ад 5 мая размеркаваў тарыфную квоту ЕАЭС на ўвоз электрамабіляў паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней ЕЭК выдзеліла Беларусі тарыфную квоту ў 20 тыс. электрамабіляў. Беларусь можа ўвезці іх без выплаты мыты.
Цяпер жа Савет міністраў вырашыў, што юрыдычныя асобы сёлета змогуць увезці ў межах квоты не больш за 13,8 тыс. электрамабіляў, а фізічныя асобы — не больш за 6,2 тыс. электрамабіляў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!