Беларускія праваабаронцы апублікавалі заяву аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек.
«Стала вядома пра заключэнне пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі, у сувязі з узаемадзеяннем з „экстрэмісцкімі фармаваннямі“ і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў Паўла Станіслаўчыка, Вадзіма Даўгучыца, Марата Бушэнкі, Дзмітрыя Левага, Аляксандра Карнацкага, Дар’і Калінавай, Радзівона Курцэрава, Паўла Чарняка, Аляксандра Ванчанкі, Аляксандра Каваленкі, Аляксандра Катляніка», — гаворыцца ў заяве.
Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што названыя асобы пераследуюцца па палітычных матывах. Яны заклікалі вызваліць іх, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!