Праваабаронцам стала вядома пра некалькі фактаў ператрусаў у сваякоў тых, хто ў гэтым годзе вылучыўся кандыдатам у Каардынацыйную раду. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Выбары ў КР павінны прайсці з 11 па 17 мая. Раней КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” выбарчыя спісы на выбарах:
- «Ваш Голас»,
- «Наступ»,
- «Хопіць баяцца» / «Хватит бояться»,
- «Аб’яднаная грамадзянская платформа» і/або «Объединенная гражданская платформа»,
- «Рух Воля»,
- «Блок беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня».
Трэба адзначыць, што КДБ таксама прызнаваў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» выбарчыя спісы на выбарах у КР у 2024 годзе.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!