Праезд у грамадскім транспарце падаражэе не толькі ў Мінску, але і ў абласцях. Сёння ў Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваны рашэнні выканкамаў Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцей аб тарыфах на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярным паведамленні.
Дакументы яшчэ не апублікаваны, таму памер павышэння аплаты за праезд невядомы.
У суботу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале было апублікавана рашэнне Мінгарвыканкама, якім плата за праезд у наземным гарадскім транспарце павышана на 15 капеек да 1,1 рубля, а ў метро — да 1,15 рубля. Таксама быў устаноўлены максімальны тарыф для маршрутак: 3,3 рубля за адну паездку, а пры паездцы ў гарады-спадарожнікі — 5 рублёў. Новыя тарыфы ўступяць у сілу праз 5 дзён пасля апублікавання.
