Мінгарвыканкам рашэннем №1016 ад 19 сакавіка ўстанавіў новыя тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля апублікавання.
Кошт праезду ў наземным грамадскім транспарце і правозу ў ім багажу павялічваецца на 15 капеек да 1,1 рубля за паездку. Пры продажы білета ў салоне яго кошт будзе вышэй на 5 капеек. Кошт праезду ў метро павялічваецца на тую ж суму і складзе 1,15 рубля за паездку.
Максімальныя тарыфы на прыгарадныя перавозкі складуць:
- 14 капеек за кіламетр у звычайных рэгулярных зносінах,
- 16 капеек за кіламетр у хуткасных рэгулярных зносінах,
- 17 капеек за кіламетр у экспрэсных рэгулярных зносінах.
Яны павялічаны на 3 капейкі за кіламетр. Тарыфы на перавозку багажу складаюць ад 2 да 6 капеек за кіламетр за адно месца ў залежнасці ад памеру багажу.
Мінгарвыканкам усталяваў і гранічныя максімальныя тарыфы на перавозкі аўтобусамі катэгорыі М2 (у яе трапляюць маршруткі):
- 3,3 рубля з ПДВ за адну паездку,
- 5 рублёў з ПДВ за адну паездку пры перавозках у гарады-спадарожнікі.
Раней тарыфы на перавозкі дадзенымі аўтобусамі рэгуляваліся шляхам абмежавання нарматыву рэнтабельнасці.
Кошт праязных вар’іруецца ад 5,56 рубля за сутачны білет на ўсе віды транспарту да 65,84 рубля за месячны ў залежнасці ад колькасці відаў транспарту і тэрміну дзеяння.
