Польшча стварае на мяжы з Беларуссю супрацьдронавую сістэму

Навіны
Скриншот трансляции

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю супрацьдронавую сістэму. Пра гэта заявіў падчас прэс-падыходу ў Баброўніках міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.

«Гэтая вежа — адна з пяці падобных назіральных вежаў, пабудаваных за апошнія месяцы. Але яна асаблівая, бо на ёй усталёўваецца першы кластар супрацьдронавай сістэмы, якая будзе абараняць польскую мяжу. Сістэма будзе запушчаная ў студзені», — сказаў ён.

Міністр не стаў удавацца ў падрабязнасці пра ўсталяваную сістэму. Ён падкрэсліў, што сённяшні ўрад Польшчы інвеставаў ва ўмацаванне мяжы больш за 2 млрд злотых.

«Нашы афіцэры, памежнікі, паліцэйскія і салдаты польскай арміі могуць хутчэй і больш эфектыўна ажыццяўляць свае аперацыі. Наша мяжа ў бяспецы. Яна застанецца ў бяспецы дзякуючы сучаснаму абсталяванню, у якое мы інвестуем. Дзякуючы сіле і прафесіяналізму пагранічнікаў, паліцэйскіх і польскай арміі.

Спадарыні і спадары, у адыходзячым годзе памежнікі сутыкнуліся амаль з 30 тыс. спроб незаконнага перасячэння мяжы. 30 000 нелегальных імігрантаў спрабавалі сілай перасекчы нашу мяжу. Ім гэта не ўдалося. Гэта сапраўды паказвае, з якой праблемай мы сутыкаемся, што гэта за гібрыдная вайна, якую Расія і Беларусь вядуць супраць Польшчы, супраць Еўрапейскага саюза», — дадаў ён.

Кервіньскі анансаваў, што ў наступным годзе праграма мадэрнізацыі службаў, падпарадкаваных МУСіА, працягнецца, у тым ліку Памежная ахова атрымае амаль 2,5 млрд злотых.

Кіраўнік МУСіА і прэм’ер-міністр Дональд Туск прыбылі на мяжу, каб сустрэцца з памежнікамі і вайскоўцамі, якія знаходзяцца тут. Паводле слоў Туска, у ахове ўсходняй мяжы цяпер задзейнічаныя больш за 6 тыс. памежнікаў, паліцэйскіх і вайскоўцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны