Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі пракаментавала паведамленні пра маштабны пажар у зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС. Паводле інфармацыі прэс-службы ведамства, ён не пагражае Беларусі.
“Афіцыйна заяўляем: на тэрыторыі Беларусі агню няма. Пагрозы пакуль таксама няма. Да мяжы з нашай краінай — 7 кіламетраў. Мінлясгас уважліва сочыць за абстаноўкай у суседняй дзяржаве”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сёння ДСНС Украіны паведаміла, што ў зоне адчужэння працягваецца ліквідацыя маштабнага пажару. Яго плошча ўжо перавысіла 1100 га. Сітуацыя ўскладняецца моцнымі парывамі ветру і засухай, а таксама наяўнасцю замінаваных участкаў лесу.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!