Паслы ЕС зацвердзілі крэдыт для Украіны і 20-ты пакет санкцый супраць РФ

Галоўнае
Фото: pixabay.com

Паслы ЕС зацвердзілі выдзяленне крэдыту ў памеры 90 млрд еўра для Украіны, паведамляе еўрапейскі рэдактар RFE/RL Рыкард Ёзвяк.

Таксама зацверджаны 20-ты пакет санкцый у дачыненні да Расіі.

Выдзяленне крэдыту і прыняцце новых санкцый блакавалі Венгрыя і Славакія, спасылаючыся на прыпыненне паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба», які быў пашкоджаны на тэрыторыі Украіны расійскім ударам. 21 красавіка Украіна заявіла, што завяршыла рамонтныя работы на пашкоджаным участку. Перапампоўка нафты аднавілася сёння. Першыя пастаўкі ў Славакію і Венгрыю чакаюцца 23 красавіка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.