Невядомыя правялі рассылку ад імя блока «Ваш Голас»

Навіны

7 мая невядомыя правялі рассылку ад імя блока «Ваш Голас», які ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду.

Паведамленні з агітацыйным заклікам і спасылкай на тэлеграм-канал блока атрымалі на тэлефонныя нумары беларусы, якія пражываюць у Польшчы. Нумар, з якога праводзілася рассылка — +48 532 963 671.

«Ваш Голас» называе тое, што адбылося, правакацыяй і заяўляе, што не мае дачынення да рассылкі. Абставіны здарэння высвятляюцца.

«Блок «Ваш Голас» афіцыйна заяўляе, што не мае дачынення да дадзенай рассылкі, яе арганізацыі або распаўсюду.

Мы лічым недапушчальным выкарыстанне імя палітычных аб’яднанняў без іх згоды, а таксама прымяненне падобных правакацыйных метадаў падчас выбарчай кампаніі», — заяўляе блок.

«Ваш Голас» таксама заяўляе пра «некарэктны інфармацыйны ціск унутры самой дэмакратычнай супольнасці». Акрамя гэтага, сваякі асобных удзельнікаў блока ў Беларусі падвяргаюцца пагрозам і пераследу з боку сілавікоў.

«Мы разглядаем тое, што адбываецца, як спробу запалохвання і дэмаралізацыі людзей, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычных працэсах. Аднак падобныя дзеянні толькі пацвярджаюць важнасць сумленнага прадстаўніцтва, адкрытай дыскусіі і незалежнага голасу беларусаў. Вашага голасу», — заяўляе блок.

Невядомыя правялі рассылку ад імя блока «Ваш Голас»
СМС ад імя блока «Ваш Голас»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.