Нарыхтоўшчыкі сельскагаспадарчай прадукцыі для дзяржпатрэб атрымаюць субсідыі па крэдытах у 2026 годзе

Навіны
Фото: unsplash.com

Савет міністраў Беларусі пастановай №104 ад 3 сакавіка зацвердзіў пералік арганізацый, якія будуць у гэтым годзе закупляць сельскагаспадарчую прадукцыю ў межах дзяржзаказу. Ім будуць прадастаўлены субсідыі на выплату працэнтаў па крэдытах, прадастаўленых у 2026 годзе. Субсідыі будуць прадастаўляцца ў 2026–2027 гадах. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Субсідыі складуць:

  • пры закупцы насення алейнага рапсу — 50% стаўкі рэфінансавання,
  • пры закупцы піваварнага ячменю — 75% стаўкі рэфінансавання,
  • пры закупцы іншай прадукцыі раслінаводства — 100% стаўкі рэфінансавання,
  • для разлікаў спажыўкааперацыі з фізічнымі асобамі — 50% стаўкі рэфінансавання.

Субсідыі па крэдытах, атрыманых на разлікі за транспартныя паслугі, будуць такімі ж, як і для адпаведнага віду закупляемай прадукцыі.

Усяго ў пералік уключаны 65 прадпрыемстваў сістэмы «Белдзяржхарчпраму», камбінаты хлебапрадуктаў, БНБК і інш. У параўнанні з 2025 годам субсідыі атрымаюць на 10 арганізацый менш.

Падобныя меры прымаюцца ўрадам штогод.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны