Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Павел Муравейка правёў тэлефонную размову з начальнікам Генштаба Азербайджана Керымам Веліевым. Размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку, паведамляе Trend са спасылкай на Міністэрства абароны Азербайджана.
Падчас размовы бакі абмяняліся меркаваннямі па сітуацыі ў рэгіёне, пытаннях бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва. Асобна абмяркоўваліся ўдары іранскіх беспілотнікаў па грамадзянскай інфраструктуры Нахічэвані. Суразмоўцы падкрэслілі, што падобныя дзеянні супярэчаць нормам міжнароднага права.
Аналагічную размову па сваёй ініцыятыве з Веліевым правёў і начальнік Генштаба Славакіі генерал Даніэль Змека.
Керым Веліеў падзякаваў калегам за іх пазіцыю і аказаную падтрымку.
Нагадаем, 5 сакавіка ў Нахічэвані ў раёне аэрапорта выбухнулі беспілотнікі. МЗС Азербайджана асудзіла атаку Ірана. У сваю чаргу ў Іране заявілі, што не атакавалі тэрыторыю Азербайджана.
