Нацбанк дапускае зніжэнне ставак у 2026 годзе

Навіны
Фото: Reform.by

Нацыянальны банк Беларусі дапускае зніжэнне працэнтных ставак у 2025 годзе, калі ўзровень інфляцыі будзе ўкладацца ў мэтавыя параметры. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення рэгулятара Аляксандр Ягораў.

“Узровень ставак у 2026 годзе захаваецца на ўзроўні 2025 года, але гэта будзе залежаць у прынцыпе ад развіцця сітуацыі”, — сказаў ён.

Нагадаем, мэтавы параметр па інфляцыі на 2026 год — не больш за 7%.

“Калі мы ўбачым запаволенне інфляцыйных працэсаў, гэта значыць мы бачым, што інфляцыя па выніках года склала 6,8%, мэтавае значэнне — не больш за 7%. Гэта значыць, калі ў межах гэтых 7% мы ўбачым у прынцыпе і запаволенне, і нейкае зніжэнне чаканняў насельніцтва, то, безумоўна, гэта прывядзе да пэўнага зніжэння ставак па дэпазітах фізічных асоб.

І ўжо, у прынцыпе, у нас прынята рашэнне па стаўках РВСР (разліковыя велічыні стандартнай рызыкі — заўв. Reform.news), і па дэпазітах узровень ставак будзе ніжэйшы, чым ён склаўся ў апошнія два месяцы 2025 года. Ну і, адпаведна, гэта за сабой пацягне і зніжэнне ставак па крэдытах, перш за ўсё па крэдытах на інвестыцыі і крэдытах на тавары айчыннай вытворчасці”, — працягнуў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны