Міклашэвіч і Сукала адпраўлены ў адстаўку

Старшыні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў Пётр Міклашэвіч і Валянцін Сукала выйшлі ў адстаўку. Гэта вынікае з тэкстаў рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб зняцці і прызначэнні суддзяў (№3 і №5).

Нагадаем, учора Канстытуцыйны суд узначаліў член Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, а Вярхоўны суд — генпракурор Андрэй Швед.

Трэба адзначыць, што Пятру Міклашэвічу ў гэтым годзе споўніўся 71 год, а Валянціну Сукалу — 83 гады.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны