Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ УУС Віцебскай вобласці з дапамогай рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі выявілі кіроўцу матацыкла Suzuki, які неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху на дарогах Віцебска. У прыватнасці, гаворка ішла пра парушэнне правілаў абгону, а таксама язду на заднім коле.
Парушальнікам аказаўся 28-гадовы жыхар Лёзна. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу і пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі на год.
Праз некалькі дзён у Віцебскім раёне зафіксавалі незарэгістраваны матацыкл Yamaha, які разагнаўся да 217 км/г. Ім кіраваў той жа кіроўца. На яго складзены адміністрацыйныя матэрыялы, а матацыкл, пазычаны ў знаёмага, змясцілі на ахоўную стаянку, паведамілі ў прэс-службе МУС.