Аляксандр Лукашэнка заявіў, што існуе «цэлая прасціна» тавараў, якія Беларусь можа набываць у ЗША ўзамен на продаж беларускіх калійных угнаенняў. Гэты спіс быў накіраваны амерыканскаму боку.
«Нядаўна мне з Злучаных Штатаў Амерыкі Белы дом накіраваў запыт. Мы гэта не абнародавалі. „А што можа Беларусь купляць у ЗША? Вось мы гатовыя ў вас там калійныя ўгнаенні, яшчэ нешта закупляць. А Беларусь што можа?“. Трамп жа добры эканаміст. Прынамсі, каб быў баланс.
Я так падумаў, напэўна, мы не вельмі шмат закупляем. Але калі паглядзелі, — там цэлая прасціна. Мы адправілі ім. Яны здзівіліся, што мы можам у іх столькі купляць. У тым ліку асобныя рухавікі», — расказаў Лукашэнка.
Ён прапанаваў Мінскаму маторнаму заводу супрацоўнічаць з ЗША.
«Таму нам трэба, каб гэта ўсё рабіў ты. Можаш з амерыканцамі. Я магу з імі перагаварыць у гэтым плане», — заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва прадпрыемства на цырымоніі ўручэння сімвала Дзяржаўнага знака якасці.
Нагадаем, па выніках перамоваў Лукашэнкі са спецпасланнікам Трампа Джонам Коўлам у снежні 2025 года ЗША дазволілі аперацыі з «Беларуськаліем», БКК і яе ўкраінскай даччынай кампаніяй «Агророзквит».
