Лукашэнка хоча, каб пракуратура займалася «сапраўднымі правамі чалавека»

Навіны
Фото: пресс-служба Лукашенко

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы генпракурорам Дзмітрыя Гару, які да гэтага ўзначальваў Следчы камітэт і працаваў у КДБ, даручыў яму, каб на новай пасадзе той займаўся «сапраўднымі правамі чалавека».

«Органы пракуратуры прызначаныя для кантролю за аднастайным і дакладным выкананнем законаў у нашай краіне. Гэта трэба бачыць. Мы трошкі замусолілі тэзіс пра правы чалавека. Не мы ў гэтым вінаватыя. Але сапраўдныя правы чалавека… Вы павінны кантраляваць, каб гэта ўсё ажыццяўлялася ў Беларусі. Права на працу, заработную плату. Права на справядлівасць кожны чалавек мае ў нас.

Таму, зыходзячы з жыцця і нашага заканадаўства, трэба бачыць сапраўдныя правы нашых беларусаў. І не толькі беларусаў, але і тых людзей, якія да нас прыязджаюць. Я пра гэта шмат гаварыў у частцы міграцыі», — сказаў Лукашэнка.

Трэба адзначыць, што ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека не робіцца адрознення паміж рознымі правамі, як гэта спрабуе зрабіць Аляксандр Лукашэнка. У ёй нароўні з правам на працу замацоўваюцца таксама права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, права свабодна перамяшчацца і выбіраць сабе месца жыхарства ў межах кожнай дзяржавы, права на свабоду перакананняў і на свабоднае выказванне іх і інш.

Сярод іншых даручэнняў новаму генпракурору: ператварыць пракуратуру ў штаб і ўзяць на сябе частку абавязкаў апарата Савета бяспекі, прад’явіць рахунак па справе аб генацыдзе, змагацца з карупцыяй, інакш будзе вайна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны