Linava звярнулася да Еўракамісіі з-за затрыманых у Беларусі грузавікоў

Навіны
Литовские фуры. Скриншот видео ГТК.

Літоўская асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Linava накіравала зварот у Еўракамісію з нагоды затрыманых у Беларусі грузавікоў.

У звароце асацыяцыя заклікае даць афіцыйную ацэнку сітуацыі і магчымаму парушэнню эканамічных інтарэсаў Еўрасаюза. Аўтаперавозчыкі таксама чакаюць дыпламатычных і прававых дзеянняў на ўзроўні ЕС для вяртання затрыманых транспартных сродкаў, ацэнкі магчымых прававых і фінансавых механізмаў на ўзроўні ЕС, якія ствараюць перадумовы для прад’яўлення патрабаванняў аб кампенсацыі за прычыненую шкоду, а таксама інфармавання дзяржаў-членаў і перавозчыкаў пра павышаную рызыку ажыццяўлення аўтамабільных перавозак на тэрыторыі Беларусі.

У паведамленні асацыяцыі таксама гаворыцца, што яна валодае звесткамі пра 1071 транспартны сродак, затрыманы ў Беларусі. Яны належаць 149 літоўскім кампаніям. У Беларусі застаюцца 496 седлавых цягачоў і 575 паўпрычэпаў. Агульны кошт затрыманых транспартных сродкаў складае 15,9 млн еўра. Пры гэтым яшчэ шэсць кампаній папярэдне паведамілі пра магчымае канфіскаванне ў Беларусі 401 транспартнага сродку. Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, то колькасць затрыманых транспартных сродкаў вырасце да 1472 адзінак, а іх ацэначны кошт — да без малога 22 млн еўра.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны