Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне шыны з цыгарэтамі другі раз за тыдзень

Навіны
Фото: rs.gov.lv

16 красавіка латвійскія памежнікі вылавілі з Дзвіны дзве трактарныя шыны з беларускімі цыгарэтамі.

Памежны нарад заўважыў падазроныя аб’екты ў Дзвіне ў раёне Піедруі. Падплыўшы на лодцы бліжэй, памежнікі высветлілі, што гэта былі дзве трактарныя шыны з цюкамі, абгорнутымі ў плёнку. Унутры знаходзілася больш за 62 тысячы цыгарэт NZ Gold Superslim з беларускімі акцызнымі маркамі.

Пачата крымінальная справа, паведамляе Памежная служба Латвіі.

Гэта ўжо другі плыт з цыгарэтамі, які прыплыў у Латвію з Беларусі за тыдзень. Такія ж шыны выцягнулі з ракі 10 красавіка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.