КДК выявіў парушэнні ў 14 сельскіх крамах Гомельскай вобласці. Праверкі прайшлі ў Жлобінскім, Чачэрскім, Калінкавіцкім і Гомельскім раёнах.
Інспектары выявілі наступныя парушэнні:
- продаж тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці;
- адсутнасць абавязковых для продажу прадуктаў харчавання і тавараў;
- адсутнасць неабходнай для пакупніка інфармацыі.
У дзвюх крамах Жлобінскага і Гомельскага раёнаў у продажы знаходзілася 13 кг прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Тэрмін прыдатнасці некаторых тавараў скончыўся больш за месяц таму, паведамляе КДК.
У сямі крамах адсутнічалі абавязковыя для продажу гародніна, яблыкі, мяса птушкі, школьныя сшыткі, шарыкавыя ручкі, зубная паста.
У шэрагу крамаў прадукты захоўваліся з парушэннямі, на некаторых таварах не было цэннікаў.
У дачыненні да вінаватых распачаты адміністрацыйны працэс.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!