Экс-дырэктар Скідзельскага цукровага завода памёр у калоніі ад раку — СМІ

Навіны
Дмитрий Егоров. Фото из Instagram

Былы дырэктар Скідзельскага цукровага завода Дзмітрый Ягораў, асуджаны па цукровай справе, памёр у калоніі, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на аднаго з былых палітвязняў.

У 2021 годзе Ягорава прысудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі за атрыманне хабару. Ён адбываў тэрмін у калоніі №1 у Наваполацку. Паводле інфармацыі крыніцы, у Ягорава быў рак, яго накіроўвалі ў турэмную рэспубліканскую бальніцу.

«Не выпусцілі нават перад смерцю, ведаючы, што ён памірае. Таму што з нявыплачанымі пазовамі не вызваляюць, хоць паводле закона смяротна хворых могуць выпускаць», — расказаў выданню суразмоўца.

Паводле яго даных, цела павінны забраць з калоніі 7 мая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.