Ізраіль і групоўка «Хезбала» дамовіліся аб спыненні агню. Пагадненне ўступае ў сілу з 16:00 19 чэрвеня, паведамляе Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ЗША.
Дамоўленасць была дасягнута пры пасярэдніцтве ЗША і Катара, а таксама пры садзейнічанні Ірана.
«Мы разумеем, што пасля абмену агнём, які адбыўся раней сёння, Ізраіль і „Хезбала“ ў цяперашні час выконваюць рэжым спынення агню», — заявіў суразмоўца агенцтва.
Армія абароны Ізраіля паведамляла раніцай 19 чэрвеня, што нанесла ўдары па інфраструктуры «Хезбалы» ў Паўднёвым Ліване.
17 чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў мемарандум з Іранам. Афіцыйная цырымонія падпісання і перамовы паміж бакамі, якія планаваліся ў Швейцарыі на сёння, не адбудуцца. Трамп заявіў, што чакае спынення агню з усіх бакоў, у тым ліку з боку Ізраіля і «Хезбалы», для працягу перамоў з Іранам.