27 чэрвеня музычны фэст беларускай культуры “Varušniak. Kupalle” збярэ беларусаў Варшавы на пляцоўцы REJS club, каб адзначыць магічную ноч Купалля.
Галоўнай адметнасцю чацвёртага «Варушняку» стане змена фармату: сёлета арганізатары запавольваюць тэмп, робячы стаўку на ўтульнасць, спакойны эмбіент, жывыя акустычныя сэты і лекторый. А цэнтральнай інтрыгай 15-гадзіннага марафону абяцае стаць выступ сакрэтнага госця з Парыжа.
Хто, калі і дзе?
Імпрэза, якая разгорнецца на дзвюх музычных прасторах — VIANOK і SKALA — пачнецца а 15:00 і працягнецца аж да 6-й раніцы наступнага дня. Наведвальнікаў чакаюць 15 гадзін музыкі, лекцый, майстар-класаў і поўнага яднання. Лайн-ап музычнай частцы – больш за 20 артыстаў ад фольку да эксперыментальнай электронікі.
Дык каго мы тут убачым і пачуем?
SCENA VIANOK — гэта Alex Chumak (музыка і голас гурта SOYUZ), Applepicker, Emil Zenko, Koloah, Kovvalsky, op1van, Sakrum, Snake Two, Startsev, Yunis, Zal.
SCENA SKALA — слынная Šuma, легендарны праект I/DEX, Ilya Semashkevich, Raketka, Elvira, Feel&Flow, Mufer, Plastik, Pridi, Samogulov.
Адным з галоўных сюрпрызаў фэсту стане выступ парыжскага саўнд-прадусара з праектам op1van. Арганізатары трымаюць інтрыгу, аднак уважлівыя аматары музыкі і журналісты лёгка могуць знайсці ў сетцы, што пад гэтым імем хаваецца не хто іншы, як украінскі спявак і музыка Іван Дорн.

Працэсія да вогнішча, лекторый і купальскі квіз
Акрамя маштабнай музычнай часткі, «Варушняк» рыхтуе насычаную праграму, якая дапаможа адчуць дух старажытнага свята ў сучасным кантэксце.
Так, чакаюцца на імпрэзе:
- Майстар-класы па пляценні вянкоў, прыгожае спеўнае шэсце жанчын, і, канечне, сапраўднае купальскае вогнішча.
- Утульны кірмаш з вырабамі ад беларускіх майстроў, фудкорт з выдатнай ежай і мастацкія зоны.
- Інтэлектуальны лекторый — паглыбленне ў сакавітыя беларускія фразеалагізмы з Палінай PAKRYSIE. Расказ пра каханне Марка Шагала і ягонай музы Бэлы ад Таццяны Макарэвіч.
- А таксама купальскі індывідуальны квіз ад Паўла Свярдлова.
Арганізатары запрашаюць пражыць гэтае Купалле як вялікае сямейнае свята, якое нараджае моц, яднае з каранямі і блізкімі ды дазваляе напоўніцца падтрымкай і любоўю.
Набыць квіткі на імпрэзу можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram