У Музеі Вольнай Беларусі раскажуць пра аблічбоўку архіваў

Культура
Фота: Free Belarus Museum

Як правільна адлічбаваць сямейныя архівы? Як арганізаваць захоўванне файлаў, каб яны не згубіліся праз гады? Пра гэта пагавораць падчас чарговага анлайн-занятку Беларускай музейнай лабараторыі «Музей у хатніх умовах. Як адлічбаваць свае каштоўнасці».

У Музеі Вольнай Беларусі раскажуць пра аблічбоўку архіваў

Часта самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў хатніх архівах. Але час не шкадуе паперу, фотаплёнку і іншыя матэрыялы. Таму важна не толькі зберагаць іх фізічна, але і своечасова пераводзіць у лічбавы фармат.

Каб навучыцца захоўваць сваю гісторыю для сябе, сваіх дзяцей і будучых пакаленняў беларусаў прапануюць далучыцца да лабараторыі 25 чэрвеня а 17 гадзіне.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.