Іран і Ізраіль абмяняліся ўдарамі. Увечары ў нядзелю Іран, а таксама яго хусіцкія проксі выпусцілі па Ізраілі балістычныя ракеты. Паводле інфармацыі ізраільскага боку, усе яны былі перахоплены сістэмамі СПА.
У Іране растлумачылі атаку тым, што Ізраіль працягвае баявыя дзеянні ў Паўднёвым Ліване. Як заявіў Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), мэтай ракетнага ўдару стала авіябаза Рамат-Давід на поўначы Ізраіля.
Уначы ВПС Ізраіля нанеслі ўдары па ваенных цэлях у Заходнім і Цэнтральным Іране, у тым ліку па пускавых устаноўках і сістэмах СПА. Энергетычныя аб’екты атацы не падвяргаліся.
Раніцай Іран зноў выпусціў балістычныя ракеты па Ізраілі. У тым ліку адна ракета была запушчаная з тэрыторыі Емена. Ізраільская армія сцвярджае, што перахапіла ўсе ракеты.
Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла, што амерыканскія войскі на Блізкім Усходзе застаюцца гатовымі да дзеянняў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Іран вярнуцца да перамоў.
«Я б параіў Ірану: вы выпусцілі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол перамоў і заключайце здзелку», — сказаў ён Fox News.