Гомельская мытня зноў пакінула ІП без тавару з Расіі

Навіны
Фото ГТК

Гомельская мытня працягвае змагацца з увозам тавараў з Расіі. Днямі мытнікі спынілі тры спробы ўвозу тавараў, звесткі аб мытным афармленні якіх пры перамяшчэнні на тэрыторыю ЕАЭС адсутнічалі.

Спецыяльнае мерапрыемства праводзілася на мяжы з Расіяй. Былі спынены аўтамабілі беларускіх прадпрымальнікаў. У іх былі выяўлены 655 адзінак адзення, абутку і камплектаў пасцельнай бялізны. Іх кошт склаў звыш 33 тыс. рублёў. Дакументы на тавары адсутнічалі.

Распачаты адміністрацыйныя працэсы.

Справаздачы аб падобных акцыях Дзяржаўны мытны камітэт апошнім часам публікуе рэгулярна.

Гомельская мытня зноў пакінула ІП без тавару з Расіі
Фота ДМК

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.