Еўразійскі банк развіцця фінансуе будаўніцтва завода па перапрацоўцы маслічных культур у Беларусі. Пра гэта распавёў старшыня праўлення ЕАБР Мікалай Падгузаў.
“У Беларусі праекты банка дапамагаюць ствараць новую прамысловасць высокіх перадзелаў і захоўваць харчовую бяспеку. Цяпер пры падтрымцы ЕАБР будуецца новы высокатэхналагічны завод па перапрацоўцы маслічных культур, арыентаваны на экспарт. Пасля рэалізацыі праекта сукупная магутнасць завода складзе больш за 1,5 млн т у год. Гэта будзе адзін з найбуйнейшых заводаў ва ўсім Еўразійскім рэгіёне”, — сказаў ён.
Аб’ём фінансавання Беларусі з боку ЕАБР у цэлым ужо дасягнуў 3,3 млрд долараў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!