У Беларусі ў студзені 2026 года зарэгістраваны два выпадкі ўкусаў кляшчоў. Пра гэта паведаміла загадчыца супрацьэпідэмічнага аддзялення Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Улада Запольская.
Паводле яе слоў, першыя ў гэтым годзе выпадкі зафіксаваны ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Напады адбыліся падчас правядзення работ у сельскагаспадарчых пабудовах. У лютым зваротаў з нагоды ўкусаў не адзначалася, аднак з заканчэннем маразоў актыўнасць кляшчоў адновіцца.
Запольская падкрэсліла, што распаўсюджанае меркаванне пра тое, што снег і моцныя маразы згубна ўплываюць на кляшчоў, не адпавядае рэчаіснасці. Пад снежным покрывам і ў слоі апалага лісця яны захоўваюцца ў стане анабіёзу, а пры павышэнні тэмпературы да +5 градусаў выходзяць на паверхню.
У Беларусі ёсць тэрыторыі, дзе актыўнасць кляшчоў захоўваецца круглы год. Гаворка ідзе пра больш цёплыя раёны Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Штогод у арганізацыі аховы здароўя з нагоды ўкусаў кляшчоў звяртаецца каля 30 тысяч чалавек.
