Dissidentby: Некаторых дэпартаваных з Польшчы беларусаў асудзілі па палітычных справах у Беларусі

Галоўнае
Фото: прокуратура Витебской области

Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby паведаміла пра пацверджаныя выпадкі, калі людзі, якія чакалі рашэння па міжнароднай абароне ў Польшчы, пасля дэпартацыі былі асуджаныя ў Беларусі паводле крымінальных палітычных артыкулаў. Паводле даных праваабаронцаў, людзей, дэпартаваных у 2026 годзе, асудзілі па справах, заведзеных яшчэ ў 2022 годзе.

Раней ініцыятыва ўжо пісала пра выпадкі дэпартацыі людзей, якія чакалі рашэння па міжнароднай абароне.

Dissidentby заклікае беларусаў, якім у Беларусі пагражае пераслед, звяртацца ў арганізацыі, што дапамагаюць з пытаннямі міграцыі і абароны, уважліва адсочваць усе рашэнні дзяржаўных органаў і захоўваць дакументы. Паводле слоў праваабаронцаў, чым раней чалавек даведаецца пра рашэнне, тым больш у яго часу, каб яго абскардзіць, а прапушчаны тэрмін абскарджання можа пазбавіць шанцаў выправіць сітуацыю.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.