Ціханоўская асудзіла расійскі ўдар па Харкаве і заклікала ўзмацніць ціск на Крэмль

Навіны

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская асудзіла расійскі ракетны ўдар па Харкаве, у выніку якога загінулі сем мірных жыхароў, у тым ліку дзеці.

«Расія працягвае тэрарызаваць Украіну і ўвесь свет. Ціск на Крэмль павінен узмацняцца. Перамога Украіны неабходная для міру і бяспекі ў Еўропе», — напісала яна ў X.

Нагадаем, у начной атацы Расія прымяніла 29 ракет, амаль палова з якіх — балістычныя, а таксама 480 дронаў, пераважна «шахеды». Удары наносіліся па аб’ектах энергетыкі ў Кіеве, Хмяльніцкай і Чарнавіцкай абласцях, па чыгуначнай інфраструктуры на Жытоміршчыне.

Расійская балістычная ракета разбурыла пад’езд жылога дома ў Харкаве. Сем чалавек загінулі, больш за дзесяць параненыя. Сярод загінулых — 65-гадовая жанчына, 40-гадовы мужчына, 13-гадовая дзяўчынка, 9-гадовы хлопчык.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны