Увечары 19 студзеня пры праверцы аўтобуса ў раёне былога пункта пропуску Памелен нямецкая паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі з польскім відам на жыхарства, паведамляе presseportal.
48-гадовы мужчына ехаў у Германію на пасажырскім аўтобусе. Падчас праверкі паліцэйскія высветлілі, што ён знаходзіцца ў вышуку па запыце пракуратуры горада Цюбінген па справе аб крадзяжы. Мужчыну прапанавалі аплаціць 600 еўра штрафу і 77,5 еўра судовых выдаткаў або адправіцца ў зняволенне на 15 сутак. Беларус аплаціў штраф і працягнуў падарожжа.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
