У Беластоку затрымалі грамадзяніна Беларусі, які збіраўся гандляваць на рынку медыцынскімі прэпаратамі.
Супрацоўнікі польскай мытна-падатковай службы і паліцыі ўстанавілі, што на гарадскім рынку Беластока мужчына прадаваў фармацэўтычныя прадукты. Яны затрымалі яго ў той момант, калі мужчына выгружаў сумкі з таварам з аўтамабіля.
Затрыманы — 45-гадовы грамадзянін Беларусі. У яго сумках знайшлі 800 таблетак, 86 упаковак кропляў для носа, 30 упаковак мазяў і сіропаў, якія ён планаваў прадаць.
Мужчыну прад’яўлена абвінавачанне ў захоўванні лекавых сродкаў з мэтай продажу без дазволу. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!