Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на сённяшнім пасяджэнні паспрабуюць увесці новыя санкцыі. Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас. Гаворка ідзе пра даданне ў санкцыйныя спісы 250 асоб. Таксама працягваецца праца над 21-м пакетам санкцый.
“Сёння мы спадзяёмся ўзгадніць 250 санкцыйных пазіцый. І мы таксама працуем над 21-м пакетам санкцый, па якім у нас пакуль няма пагаднення. Гэта найбольшая колькасць пазіцый, якая ў нас была да гэтага часу. Гэта таксама рэакцыя на нядаўнія напады Расіі на мірнае насельніцтва”, — сказала яна.
“У нас ёсць спіс з 250 чалавек, гэта розныя людзі, асобныя асобы, якія займаліся рознай дзейнасцю, таму гэта шырокі спіс. Я спадзяюся, што мы зможам прыняць яго сёння. Што датычыцца 21-га пакета, то тут яшчэ застаюцца некаторыя нявырашаныя пытанні, але мы працуем над дасягненнем пагаднення”, — дадала яна ў адказ на ўдакладняльнае пытанне.
Нагадаем, у нядзелю стала вядома, што чарговая сустрэча прадстаўнікоў краін ЕС пры Еўрасавеце па ўзгадненні 21-га пакета санкцый не завяршылася поспехам. Пытанне пакінута на разгляд на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.