Бюджэт Расіі ў чэрвені быў выкананы з прафіцытам. На гэта звярнуў увагу «Коммерсантъ». Даходы перавысілі выдаткі на 0,28 трлн расійскіх рублёў.
У выніку назапашаны дэфіцыт бюджэту знізіўся. Калі ў студзені–маі ён складаў 2,6% ВУП і 6 трлн расійскіх рублёў, то па выніках шасці месяцаў — 2,5% ВУП, або 5,7 трлн расійскіх рублёў.
Разам з тым паказчыкі выканання расійскага бюджэту застаюцца горшымі, чым летась. У 2025 годзе РФ завяршыла першае паўгоддзе з бюджэтным дэфіцытам у 3,4 трлн расійскіх рублёў, або 1,6% ВУП.
Пры гэтым на ўвесь 2026 год Мінфін РФ планаваў дэфіцыт федэральнага бюджэту на ўзроўні 1,6% ВУП.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!