Баклажаны і брокалі вызвалены ад увознай мытнай пошліны ў Беларусі

Навіны
Фото: unsplash.com

Урад Беларусі ўстанавіў парадак прымянення тарыфных ільгот на імпарт гародніны. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Ад увознай мытнай пошліны вызваляюцца ўвезеныя з трэціх краін для продажу ў рознічным гандлі:

  • 600 тон каляровай капусты і брокалі,
  • 200 тон баклажанаў,
  • 5200 тон салодкага струковага перцу.

Ільгота прымяняецца пры наяўнасці пацвярджэння мэтавага прызначэння ўвезеных тавараў, выдадзенага ўпаўнаважаным органам, паведамляе прэс-служба ўрада.

Выдаваць пацвярджэнні мэтавага прызначэння гародніны будзе МАРГ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.