Уладзімір Астапенка ўзначаліў дэлегацыю беларускіх дэмсіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.
Напярэдадні адбылося першае пасяджэнне дэлегацыі, абранай Каардынацыйнай радай. Абмяркоўваліся прыярытэты і план дзеянняў, размеркаваны напрамкі працы ў камітэтах і палітычных групах ПАСЕ, а таксама быў абраны кіраўнік дэлегацыі.
Спікер КР Арцём Брухан накіраваў кіраўніку ПАСЕ афіцыйнае паведамленне аб стварэнні беларускай дэлегацыі.
Акрамя Уладзіміра Астапенкі, у яе ўвайшлі Павел Латушка і Ксенія Луцкіна, Яўген Андрэйчык, Аляксандра Мамаева і Ганна Скрыган.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
