Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў The Washington Post, што мэтай візіту кіраўніка ЦРУ Джона Рэткліфа было «устанаўленне кантактаў паміж службамі бяспекі». Ён адмовіўся даць іншыя падрабязнасці, паведамляе выданне.
Самалёт з Рэткліфам прыляцеў у Маскву ўчора днём. Падчас дзённай канферэнцыі Пяскоў казаў, што яму невядома пра мэту прылёту амерыканскага ваеннага борта ў расійскую сталіцу.
Пазней Пяскоў заявіў расійскім агенцтвам, што Рэткліф не сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, і такая сустрэча не планавалася.
У СМІ выказвалася некалькі версій візіту Рэткліфа ў Расію. Ён мог перасцерагчы Маскву ад правядзення мабілізацыі і далейшай эскалацыі ў вайне з Украінай, а таксама ад правядзення дыверсій на тэрыторыі краін NATO.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
