Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім ранішнім допісе ў Truth Social заявіў пра сур’ёзны крызіс. Паводле яго слоў, іранскія вайскоўцы не атрымліваюць заробак. Зрэшты, як вынікае з допісу, гэта не перашкаджае ўладам ісламскай рэспублікі распраўляцца з пратэстоўцамі.
“Ісламская Рэспубліка Іран, якая развальваецца, не выплачвае заробак значнай частцы сваіх вайскоўцаў, у той жа час забіваючы пратэстоўцаў, нават калі яны не пратэстуюць, у маштабах, нябачаных раней. Гэта гуманітарны крызіс эпічных маштабаў, і яго неабходна спыніць НЕАДКЛАДНА”, – напісаў ён.
У панядзелак ЗША абвясцілі пра ўвядзенне новых санкцый супраць Ірана. Вашынгтон хоча дамагчыся эканамічнай ізаляцыі Тэгерана, прапаноўваючы краінам вызначыцца, з кім яны хочуць весці справы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
