Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што трохбаковая дыпламатычная сустрэча пакуль адкладаецца з-за сітуацыі вакол Ірана. Пра гэта ён заявіў у вячэрнім звароце.
Паводле слоў Зяленскага, ён абмеркаваў сітуацыю з міністрам абароны Рустэмам Умеравым, які падтрымлівае сувязь з амерыканскім бокам.
“Мы працягваем фактычна ў штодзённым рэжыме мець зносіны з Амерыкай. Зараз з-за сітуацыі вакол Ірана яшчэ няма неабходных сігналаў для трохбаковай сустрэчы. Але як толькі сітуацыя з бяспекай і агульны палітычны кантэкст дазволяць працягнуць менавіта гэтую, трохбаковую, дыпламатычную працу, гэта будзе зроблена. Украіна да гэтага гатова”, – запэўніў украінскі лідар.
Зяленскі таксама падзякаваў разведцы і ўсім датычным службам за працу па арганізацыі абменаў ваеннапалоннымі і выказаў надзею на хуткія добрыя навіны.
“Я ўдзячны разведцы, Офісу, усім прыцягнутым службам за крокі, накіраваныя на тое, каб былі магчымыя далейшыя абмены палоннымі. Мы працуем, каб вярнуць усіх нашых людзей дадому з расійскага палону. Спадзяёмся на добрыя навіны”, – заявіў ён.
