Уладзімір Зяленскі даручыў правесці «чысткі» ў Службе бяспекі Украіны і выявіць людзей, якія служаць чужым інтарэсам. Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам першага намесніка кіраўніка СБУ Аляксандра Паклада 16 лютага.
«Таксама даручыў Аляксандру заняцца пытаннем ачышчэння Службы бяспекі Украіны ад тых, хто служыць на пасадах не Украіне, а іншым інтарэсам. Патрэбныя жорсткія дзеянні і па-сапраўднаму цалкам моцная Служба бяспекі. Чакаю вынікаў», — заявіў Зяленскі.
Нагадаем, у студзені Зяленскі звольніў Васіля Малюка з пасады кіраўніка СБУ. Выконваючым абавязкі кіраўніка СБУ прызначаны Яўген Хмара.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
