Часова выконваючым абавязкі кіраўніка Службы бяспекі Украіны прызначаны Яўген Хмара. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Уладзімір Зяленскі.
Хмара — начальнік цэнтра спецыяльных аперацый «А» СБУ. Сёння ён сустрэўся з Зяленскім. Прэзідэнт Украіны падзякаваў яму за працу і заявіў, што досвед цэнтра спецаперацый будзе маштабавацца. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся «іншыя магчымасці сістэмнага развіцця СБУ і спецыяльныя аперацыі».
Нагадаем, Васіль Малюк сёння пакінуў пасаду кіраўніка СБУ. Ён заявіў, што застанецца ў сістэме СБУ і будзе займацца «асіметрычнымі спецаперацыямі сусветнага ўзроўню».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
