Зяленскі падпісаў закон аб статусе замежнікаў ва Узброеных сілах Украіны

Навіны
Полк Калиновского. Фото: bel.army

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб статусе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія служаць ва Узброеных сілах Украіны па кантракце, паведамляе Вярхоўная Рада.

Замежнікі і асобы без грамадзянства, якія абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, будуць лічыцца такімі, што знаходзяцца на тэрыторыі Украіны на законных падставах, пры ўмове атрымання імі віду на часовае пражыванне. Вид на часовае пражыванне будзе выдавацца на перыяд дзеяння кантракта і будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў пасля спынення кантракта. Гэта дазволіць замежнікам атрымліваць банкаўскія, натарыяльныя, медыцынскія і іншыя сацыяльныя паслугі.

Закон таксама прадугледжвае распаўсюджанне заканадаўчых гарантый у сферы медыцынскай дапамогі і медыцынскіх паслуг на вайскоўцаў-замежнікаў і апатрыдаў. Кабінет Міністраў Украіны на працягу трох месяцаў вызначыць асаблівасці аказання медыцынскай дапамогі замежнікам, якія служаць ва Узброеных сілах Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту Украіны і Нацыянальнай гвардыі.

Закон уступае ў сілу праз тры месяцы пасля апублікавання.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны