Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, заклікаў працягваць аказваць ціск на Расію з мэтай спынення яе вайны супраць Украіны. Пры гэтым ён згадаў беспілотнікі над Краснай плошчай.
“Вайна Расіі супраць Украіны і Еўропы працягваецца так жа жорстка, як і раней. І гэтым летам Пуцін вырашае, што рабіць далей: пашыраць вайну або перайсці да дыпламатыі, і мы павінны падштурхнуць яго да дыпламатыі. Расія абвясціла пра парад 9 мая ў Маскве без ваеннай тэхнікі. І калі гэта адбудзецца, гэта будзе першы раз за шмат-шмат гадоў, калі яны не могуць дазволіць сабе ваенную тэхніку і баяцца, што над Краснай плошчай могуць праляцець беспілотнікі. Гэта паказальна. Гэта паказвае, што цяпер яны не моцныя. Таму мы павінны працягваць аказваць на іх ціск з дапамогай санкцый”, – сказаў ён.
Нагадаем, на мінулым тыдні адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі РФ і ЗША Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам. Падчас размовы Пуцін паведаміў Трампу пра гатоўнасць абвясціць перамір’е «на перыяд святкавання Дня Перамогі». Зяленскі пасля гэтых заяў даручыў сваёй камандзе ўдакладніць дэталі перамір’я ў ЗША. Пазней у Крамлі паведамілі, што перамір’е можа працягнуцца адзін дзень. 9 мая ў Маскве адбудзецца чарговы парад, на якім таксама будуць прысутнічаць госці Уладзіміра Пуціна. Сярод іх Аляксандр Лукашэнка і Роберт Фіца.
Сёння Зяленскі таксама падзякаваў ЕС за 20-ты пакет санкцый, асабліва за абмежавальныя меры супраць расійскай нафты.
“Мы павінны працягваць аказваць гэты ціск. Мы павінны падштурхнуць Расію да дыпламатыі. Калі ласка, выступіце супраць любых прапаноў па змякчэнні санкцый, гэта важна, і дзякуй таксама тым, хто змагаецца супраць ценявога нафтавага флоту Расіі”, – сказаў ён.
Прэзідэнт Украіны заклікаў еўрапейскіх лідараў працягнуць і ваенную падтрымку краіны ў межах механізму PURL.